У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Магілёва і Магілёўскай вобласці. 

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым дзеці размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Школьнікі з Магілёва і Магілёўскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Ніжэй некаторыя з прац:

  1. Лізавета Дарошчанка са Шклова для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з творам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». 

 

  1. Валерыя Сомчанка з аграгарадка Жорнаўка абрала твор Якуба Коласа «Мой родны кут». 

 

  1. Дзмітрый Ліштван з Слаўгарадскага раёна прачытаў вельмі кранальны верш Ніла Гілевіча «Маці».

 

  1. Яніна Ерашкова з Крычава выканала верш Рыгора Барадуліна «Бацьку». 

 

  1. Вераніка Бандаровіч з Магілёва чытае твор Янкі Купалы «Спадчына». 

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

Фото: Горецкий вестник


Добавить комментарий

Для добавления комментария вы можете войти на сайт при помощи учетной записи одного из сервисов:

             

Защитный код
Обновить

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter